У наступным годзе ў Беларусі могуць абвесціць «выходны» тыдзень з 6 да 12 траўня


Урад разглядае магчымасць зрабіць «выходны» тыдзень у траўні наступнага года.

Пра гэта заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты.

У траўні наступнага года на адзін тыдзень выпадае некалькі выходных: 7 траўня, аўторак – Радаўніца, па традыцыі ў такой сітуацыі панядзелак абвяшчаецца выходным днём з адпрацоўкай у адну з суботаў. 9 траўня чацвер – дзень Перамогі, таму, верагодна, пятніцу таксама абвесцяць выходным, і гэты дзень таксама давядзецца адпрацаваць.

Атрымліваецца, што ў сераду 8 траўня будзе адзіны рабочы дзень. Ці мае гэта сэнс з эканамічнага пункту гледжання? Дзмітрый Круты адзначыў, што эканамічны складнік у гэтай сітуацыі «дваякі»: за аднаго боку, гэта вытвочыя паказнікі ўгандляванага, калі людзі вырабляюць прадукцыю, з іншага – гэта галінаў паслугаў, разробны гандаль і транспарт.

«З эканамічнага пункту гледжання эфекту вялікага не атрымаем, калі будзем працаваць менавіта ў сераду адзін дзень. Таму на ўзроўні ўраду гэтая тэма, я думаю, будзе асобна разгледжана менавіта з улікам спецыфікі траўня 2019 года і, узважыўшы ўсе за і супраць, будзе прынятае канчатковае рашэнне», – заявіў Дзмітрый Круты.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў