У наступным годзе пост генсека АДКБ зойме беларускі вайсковец


Аляксандр Лукашэнка і Станіслаў Зась. Фота president.gov.by

Пост генеральнага сакратара АДКБ з 1 студзеня 2020 года зойме прадстаўнік Беларусі – цяперашні дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась. Пра гэта «Интерфакс» падае са спасылкаю на выконваючага абавязкі генсакратара АДКБ Валерыя Семерыкава.

У кулуарах выставы «MILEX» у Менску Валеры Сямерыкаў заявіў, што канчатковае рашэнне пра гэта міністры замежных справаў краін АДКБ прымуць на сесіі міністраў замежных справаў краінаў АДКБ у Бішкеку на наступным тыдні.

«З 1 студзеня 2020 года чарга замяшчаць пасаду генеральнага сакратара пераходзіць да Беларусі, – заявіў Сямерыкаў. – Сёння гэтую пасаду павінен займаць прадстаўнік Арменіі, але ў сувязі з форс-мажорам, тым, што здарылася канчаткова рашэнне аб прызначэнні генеральнага сакратара будзе прынятае 22 мая».

Летась Арменія адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава, які стаў генсекам АДКБ у красавіку 2017-га, у сувязі з крымінальнай справай па справе крывавага разгону апазіцыйнай дэманстрацыі ў 2008 годзе.

Станіслаў Зась нарадзіўся ва Украіне, скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, Ваенную акадэмію Беларусі і Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных сілаў Расеі.

Пасля гэтага былы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў па выніках сесіі Савету калектыўнай бяспекі АДКБ заявіў, што наступным пасля Арменіі генеральным сакратаром арганізацыі паводле статуту павінен быць абраны прадстаўнік Беларусі. Адпаведную інфармацыю пазней пацвердзіў і Аляксандр Лукашэнка.

Ерэван, аднак, настойваў на тым, што генеральным сакратаром АДКБ да 2020 года павінен быць прадстаўнік Арменіі.

У склад АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея і Таджыкістан

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары