У нас ёсць інфармацыя, што вы звязаныя з «Белсатам»: у Салігорску затрымалі незалежных журналістаў


Журналістак Таццяну Белашову і Марыю Арцыбашаву, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», затрымалі каля будынку Салігорскага раённага суда.

Міліцыянты заўважылі тэлекамеру і вырашылі праверыць дакументы. «Яны камусьці патэлефанавалі. А пасля нам сказалі, маўляў, у іх ёсць інфармацыя, што мы звязаныя з тэлеканалам «Белсат». Нас адвезлі ў РАУС», – кажа Таццяна Белашова.

У мясцовым РАУСе быў складзены пратакол апытання, але Белашова і Арцыбашава адмовіліся яго падпісваць. Пасля чаго журналістаў адпусцілі.

Журналістаў затрымаў салігорскі міліцыянт Аляхновіч Міхаіл Мікалаевіч.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў