«У нас лепшыя песні»: Лунінецкія бабулі паслухалі творы Макса Каржа


Беларускі рэп-спявак паехаў адпачыць на радзіму – Лунінеччыну. У Instagram музыкі шмат здымкаў са сваякамі, са сплыву па Прыпяці і ежы, прыгатаванай маці.

Таксама Макс размясціў відэа, у якім вясковыя бабулі глядзяць ягоныя кліпы. Адна сказала, што іх песні лепшыя, а іншая падсумавала, што нічога не разумее.

Макс Корж – паспяховы музыка, які раней спяваў па-беларуску. Ён збірае аншлагі на ўсіх канцэртах. Цягам 1,5 гадоў Корж не мог выступаць ва Украіне праз несанкцыянаваную імпрэзу ў акупаваным Крыме. Пазней украінскія ўладу анулявалі забарону на ўезд для беларуса. 8 жніўня ён выступіць у Адэсе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў