У Нарачы ўсталююць мемарыяльную табліцу на памяць пра жонку Леха Качыньскага


У касцёле Святога Андрэя Апостала ў Нарачы 22 жніўня з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай табліцы на памяць пра жонку прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, Марыю, якая нарадзілася ў Беларусі і загінула разам са сваім мужам у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Пра гэта паведамляе catholic.by.

Мемарыяльная табліца выкананая ў форме разгорнутай кнігі з крыжам у верхняй частцы, пад якім на беларускай і польскай мовах напісана: «У гэтым касцёле 27 верасня 1942 года была ахрышчана Марыя Качыньская (Мацкевіч), якая нарадзілася 21 жніўня 1942 г. у Махаве на тэрыторыі мясцовай парафіі, жонка прэзідэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага».

Марыя і Лех Качынскія.
Фота: АР

Марыя Алена Мацкевіч, дачка Чэслава Мацкевіча і Лідзіі Пішчакі, нарадзілася 21 жніўня 1942 года ва ўрочышчы Махава пад Кабыльнікам (сёння – вёска Нарач) і была ахрышчаная 27 верасня ў мясцовым касцёле святога Андрэя Апостала тагачасным пробашчам кабыльніцкай парафіі ксяндзом Казімірам Паўловічам. Адпаведны запіс захаваўся ў метрычнай кнізе парафіі святога Бэрнарда ў Сопаце (Польшча), дзе будучая прэзідэнцкая пара заключыла сакрамэнт сужэнства.

Паколькі дом сям’і Мацкевічаў – леснічоўка ў ваколіцах Нарачы – да сённяшняга дня не захавалася, адзіным месцам для ўшанавання памяці Марыі Качыньскай з’яўляецца касцёл. З ініцыятывай усталяваць мемарыяльную табліцу выступіла амбасада Польшчы ў Беларусі.

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі прымеркаванае да 77-й гадавіны з дня яе нараджэння, адбудзецца ў касцёле св. Андрэя Апостала, у Нарачы ў чацвер, 22 жніўня, падчас святой імшы ў 18.30, цэлебрацыю якой узначаліць мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У памятнай цырымоніі возьмуць удзел афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Польшча.

Фота
У Варшаве адкрылі помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы
2018.04.10 20:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў