У Нанце затрыманы мужчына, які падазраецца ў падпале сабору


Ён быў валанцёрам у саборы, а ў пятніцу адказваў за закрыццё дзвярэй, перадае Reuters.

Сёння, 19 ліпеня, у Нанце быў арыштаваны 39-гадовы мужчына ў сувязі з падпалам сабору ХV стагоддзя. У агні згарэлі вітражы і старажытны арган.

Затрыманы мужчына – уцякач з Руанды. Ён быў валанцёрам у саборы, і адказваў за закрыццё дзвярэй у пятніцу. Мясцовая паліцыя сцвярджае, што тры пажары пачаліся ў суботу, 18 ліпеня. Слядоў узлому не было знойдзена.

Улады пачалі расследаванне ў справе наўмыснага падпалу.

Hавiны
У адным з найбуйнейшых сабораў Францыі палае пажар
2020.07.18 14:49

Учора, 18 ліпеня, загарэўся адзін з найбуйнейшых гатычных сабораў Францыі. Пажар, які ўспыхнуў у саборы Святых Пятра і Паўла ў французскім горадзе Нант выратавальнікі здолелі ўтаймаваць толькі праз некалькі гадзінаў.

Летась моцна пацярпеў адзін з сімвалаў сталіцы Францыі – сабор Нотр-Дам-дэ-Пары.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў