У МЗС Украіны нагадалі Менску, што дагэтуль не атрымалі адказу на ноту з нагоды выкрадання Паўла Грыба


Упершыню з лістапада ўкраінскі консул наведае палітвязня Паўла Грыба ў расейскім СІЗА 4 сакавіка. Пра гэта паведаміла спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Кацярына Зелянко на брыфінгу 28 лютага, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Яна распавяла, што Генконсульства Украіны ў Растове-на-Доне 27 лютага атрымала дазвол ад Паўночна-Каўказскага акруговага адмінсуда на наведванне Грыба.

Спікер МЗС таксама падкрэсліла, што пытанне выкрадання Грыба на тэрыторыі Беларусі застаецца на парадку дня ўкраінска-беларускіх дачыненняў.

«Сапраўды, на сённяшні дзень, нягледзячы на ​​дасланыя ноты і пастаянныя звароты амбасадара ў Рэспубліцы Беларусь, афіцыйны адказ мы не атрымалі», – канстатавала Зелянко.

24 жніўня 2017 года Паўла Грыба, што паехаў у Гомель на сустрэчу з дзяўчынай з Расеі, выкралі працаўнікі ФСБ. Два тыдні пра месцазнаходжанне ўкраінца не было нічога вядома. 7 верасня Генеральнае консульства Украіны ў Растове-на-Доне атрымала паведамленне ад ФСБ, што Грыб знаходзіцца ў СІЗА Краснадара паводле абвінавачвання ў падрыхтоўцы тэракту ў адной са школаў у Сочы.

З таго час цягнецца судовы працэс над Грыбам. Стан ягонага здароўя пры гэтым за кратамі значна пагоршыўся: сёлета праявіліся сімптомы хваробы Альцгеймера і іншых хваробаў. Паводле ўкраінскіх медыкаў, Грыбу патрабуецца лекаванне ў стацыянары, бо захворванні могуць быць крытычнымі для жыцця.

Hавiны
Зброя, санкцыі і фактар Масквы. Што адбываецца ў беларуска-ўкраінскіх дачыненнях?
2018.10.23 15:26

КА, belsat.eu

Стужка навінаў