У МЗС РФ выказаліся наконт моўнай сітуацыі ў Беларусі


Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе» заявіла, што сітуацыю з расейскай мовай у Беларусі і ва Украіне «немагчыма параўноўваць».

«Пачнем з таго, што руская мова мае афіцыйны статус, усё гэта замацавана ў канстытуцыі Беларусі. Стаўленне да рускай мовы і стаўленне да культуры расейскай, рускай у Беларусі несупастаўляльная наогул ніякім чынам з сітуацыяй на Украіне. Параўноўваць гэтыя дзве сітуацыі немагчыма. Безумоўна, ёсць у грамадстве, у кожнай краіне розныя і палітычныя сілы, і палітычныя погляды, і прапановы, праграмы, бачанне ўнутранага развіцця. Гэта нармальная зʼява», – заявіла дыпламатка.

Таксама Захарава пракаментавала цяперашнюю сітуацыю ў беларуска-расейскіх стасунках:

«Не можа быць двухбаковых стасункаў, якія не мелі б праблемных пытанняў. Значыць, іх тады няма – гэтых двухбаковых стасункаў. Тут пытанні метадалогіі. Або гэта ўзаемапаважлівая размова, або гэта перамоўны працэс, або гэта разуменне, што і з таго боку ёсць права на ўласныя інтарэсы. Або гэта выкарыстанне праблемных пытанняў у якасці стымулу да пагаршэння стасункаў».

Аб’ектыў
Дэзынфармацыя і «бульбандэраўцы». На расейскіх каналах кажуць пра пераслед рускамоўных у Менску
2019.01.16 21:41

ІІ, belsat.eu, паводле «КП»

Стужка навінаў