У МЗС Беларусі выказаліся пра экс-спецназаўца Ігара Макара

І злітага ім запісу размовы супрацоўнікаў з КДБ.

«На самай справе гэты індывід нам даволі даўно знаёмы, таму мы з пэўным скепсісам назіралі за ўсёй валтузнёй, якая раскруцілася вакол ягоных выказванняў. Мы таксама адзначылі рэакцыю нашых украінскіх калегаў, якія ледзь не вырашылі выбудаваць на гэтым цэлае новае расследаванне. Прытым зразумела, што выключна з палітычных прычынаў.

У нас ёсць пераканаўчыя сведчанні, у тым ліку аўдыязапіс, які недвухсэнсоўна дэманструе відавочныя махлярскія мэты дадзенага дзялка. Каб не быць галаслоўнымі, мы сёння ж гатовыя надаць іх галоснасці», – сказаў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

ІК, belsat.eu

 

Hавiны