У МЗС Беларусі распавялі пра складанасці з вяртаннем беларусаў


Абмежаванні, якія шэраг краінаў свету ўвялі па ўезду замежнікаў, паставілі тысячы беларусаў, што вяртаюцца на радзіму транзітам, у складанае становішча, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.

Беларусы, якія вяртаюцца транзітам, апынуліся ў складанай сітуацыі. МЗС паведамляе, што дыпламатычныя прадстаўніцтвы нашай краіны дапамаглі вярнуцца дадому 1 700 грамадзянам Беларусі. Пры гэтым у бліжэйшы час за дапамогай могуць звярнуцца яшчэ 1 200 чалавек.

Амбасада Беларусі ў Індыі збірае звесткі пра нашых суграмадзянаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Індыі, Непалу, Шры-Ланкі, Бангладэшу і пакуль пазбаўленыя магчымасці вярнуцца на радзіму.

Hавiны
«Адчуванне, што перад намі замыкаюцца дзверы». Беларусы заселі ў Малайзіі
2020.03.17 12:20

Вяртаць дадому беларусаў дапаможа «Белавія». Кампанія робіць рэйсы ў Парыж, Берлін, Мюнхен, Гановэр, Прагу, Будапэшт. З 29 сакавіка плануецца запуск рэйсу «Менск – Вена». У Егіпет самалёты «Белавіі» будуць лётаць да 31 сакавіка.

МЗС звяртае ўвагу, што многія беларусы не прыслухоўваюцца да парадаў дыпламатаў абмежаваць свае паездкі. Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту, колькасць грамадзянаў Беларусі, якія выязджаюць за мяжу, застаецца істотнай.

З 18 сакавіка мабільны аператар «МТС» дазволіць бясплатныя званкі для абанентаў кампаніі, якія знаходзяцца ў роўмінгу, на гарачыя лініі беларускіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой (спіс даступны тут). Раней аналагічны сацыяльна-значны крок распачала кампанія «Life :)».

Hавiны
Дальнабойнік у Італіі: «Як у фільмах пра апакаліпсіс, бракуе толькі зомбі»
2020.03.18 12:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў