У Музеі грошай з’явіліся банкноты з Пагоняй, якія захоўваліся ў «сакрэтнай» вайсковай частцы

Фота

З нагоды 25-годдзя беларускага рубля ў менскім Музеі грошай абнавілася экспазіцыя. Калекцыя папоўнілася эскізамі банкнотаў з бел-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоня.

Фота: Вадзім Заміроўскі tut.by
Фота: Вадзім Заміроўскі tut.by

Гэтыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 годзе ў тыпаграфіі Giesecke & Devrie у Мюнхене, але так і не трапілі ў гаманцы беларусаў – у 1995 годзе змянілася дзяржаўная сімволіка. Уся надрукаваная партыя (каля 100 млн рублёў) даволі доўга захоўвалася ў вайсковай частцы №75367 у Мачулішчах, што пад Менскам. Новыя беларускія грошы ляжалі ў сховішчы для ядравых боегаловак, піша аўтар расследавання «Куда исчезли новые белорусские деньги с Купалой и Скориной» з «Камсамольскай праўды».

«На адну з купюраў хацелі змясціць партрэт Каліноўскага. Але хтосьці на нарадзе выказаў меркаванне, што Каліноўскі быў разбойнікам і рабаваў банкі. Абмеркаваўшы гэта, мы вырашылі пакуль не ўключаць яго ў серыю», – успамінае экс-кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч у расследаванні «Камсамолкі».

Фота: Наталля Тур nn.by

Грошы з б-ч-б былі знішчаныя, імаверна, там жа, дзе Нацбанк знішчае старыя і сапсаваныя банкноты.

Фота: Наталля Тур nn.by

ЮВ belsat.eu

Фота: TUT.BY; nn.by

Глядзі таксама
Каментары