У МУС заявілі, што «пратэсты перарастаюць у тэрарыстычныя пагрозы»


У МУС паведамілі, што ў Салігорску невядомыя падпалілі не толькі аўтамабілі на паркоўцы салігорскай пракуратуры, але і будынак міжраённага аддзелу Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз.

Раней Следчы камітэт паведамляў аб падпале чатырох аўтамабіляў на паркоўцы салігорскай пракуратуры.

«Незадоўга да гэтага невядомыя падпалілі будынак міжраённага аддзелу Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз у Салігорску. У выніку гэтага быў пашкоджаны адзін з кабінетаў», – кажуць у МУС.

Паводле звестак МУС, крыніца агню была занесена звонку праз прыадчыненае акно, а на будынку выяўлена надпіс чорнага колеру «ГоловаТЫ NEXT».

«У апошні час радыкальны пратэст пачынае пераходзіць у тэрарыстычны акт», – заявіў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС Менаблвыканкама Аляксандр Копішаў.

Раней, 8 кастрычніка, невядомы спрабаваў падпаліць будынак гарадской пракуратуры ў Жодзіна. Па падазрэнні ў здзяйсненні падпалу быў затрыманы 31-гадовы мужчына. Як кажуць у міліцыі, мужчына неаднаразова прымаў удзел у мірных акцыях пратэсту.

«Відавочна, што ўчорашнія тэматычныя пратэсты перарастаюць у тэрарыстычныя пагрозы. Працаўнікі праваахоўных органаў не пакінуць без увагі ні адзін такі выпадак і прымуць усе меры для спынення i раскрыцця злачынстваў», – паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

Hавiны
«Апошняя апора ўладаў». Як ГУБАЗіК пераўтварыўся ў адзін з галоўных органаў палітычнага пераследу
2020.10.09 09:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў