У МУС заявілі, што могуць «эфектыўна блакаваць доступ» беларусаў да інтэрнэту


Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч падчас онлайн-канферэнцыі 13 ліпеня назваў глупствам блакаванне Telegram і расказаў пра магчымыя дзеянні МУС «у выпадку пагрозу».

«З інфармацыйнага пункту гледжання проста глупства блакаваць не толькі Telegram-каналы, але і якія-небудзь рэсурсы, бо інтэрнэт нельга забараніць, як нельга забараніць паветра. Тым не менш, у выпадку пагрозы нацыянальнай бяспецы, у выпадку пагрозы распаўсюду любой дэструктыўнай інфармацыі мы можам эфектыўна блакаваць доступ карыстальнікаў нацыянальнага сегменту да гэтых рэсурсаў», – сказаў Казакевіч.

Hавiны
МУС пахвалілася знішчэннем ТГ-канала «Армія з народам». Праводзіцца перадследчая праверка
2020.07.13 15:42

Паводле яго, за падпіску на розныя Telegram-каналы ў прадугледжаная ні крымінальная, ні адміністрацыйная адказнасць, «але чалавек павінен адказваць за свае выказванні, якія носіць пагрозлівы і абразлівы характар».

«Заклікі да масавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, безумоўна, з’яўляюцца складам адміністрацыйнага правапарушэння. Менавіта на гэта рэагуе міліцыя», – сказаў прадстаўнік МУС.

Агулам, заявіў ён, у Беларусі сёлета падчас выбараў спрабуюць расхістаць і дэстабілізаваць сітуацыю, часткай чаго ёсць «з’яўляецца негатыўнае ўздзеянне ў інфармацыйным полі з мэтай падрыву аўтарытэту ўлады, ачарнення канкрэтных службовых асобаў, грамадскіх дзеячаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, пагроз і абразаў на адрас супрацоўнікаў міліцыі».

Hавiны
У МУС пракаментавалі затрыманне бодзібілдзера Шота Лабжанідзэ
2020.07.13 16:02

Робіцца гэта, каб «спарадзіць недавер і непрыязь, а гэта азначае – нянавісць грамадзянаў да дзейнага дзяржаўнага ладу, асабліва супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў», а таксама спарадзіць няўпэўненасць і страх у саміх міліцыянтаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў