У МУС расказалі, якія аўтамабілі часцей зганяюць у Беларусі


У тройку самых папулярных марак аўтамабіляў сярод беларускіх згоншчыкаў уваходзяць ВАЗ (17 %), «Volkswagen» (12 %) і «Audi» (8 %). Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

Агулам за 9 месяцаў гэтага года зарэгістравана 596 згонаў і крадзяжоў аўтатранспарту, знайшлі 552 аўтамабілі. Цяжэй за ўсё шукаць машыны без складанай сістэмай абароны і ідэнтыфікацыі – гэта «BMW», «Toyota» і «Lexus».

Зганяюць машыны часцей за ўсё ў Менскай, Берасцейскай і Гомельскай вобласцях. Самая спакойная сітуацыя на Віцебшчыне.

Hавiны
Як не атрымаць штраф у $ 130? Парады кіроўцам, якія збіраюцца ў Польшчу
2019.10.15 22:41

Часцяком машыны зганяюць п’яныя мужчыны або падлеткі.

МУС рэкамендуе карыстацца паслугамі ахоўных стаянак, асабліва з відэаназіраннем. Пры пакупцы аўтамабіля раяць памяняць сігналізацыю. Ні ў якім разе не трэба пакідаць ключы ў замку запальвання або трымаць капот і вокны адчыненымі.

У якасці сродкаў пасіўнай бяспекі праваахоўнікі рэкамендуюць аэраграфію. Таксама міліцыянты раяць не дапускаць да машыны чужых людзей і асцерагацца «левых» аўтасэрвісаў

МГ belsat.eu

Стужка навінаў