У МУС пракаментавалі вечаровыя затрыманні ў Менску


Увечары 5 студзеня ў Менску міліцыянты схапілі 25 асобаў. Людзей затрымалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, паведамляе прэсавая служба МУС.



У Міністэрстве ўнутраных справаў лічаць, што несанкцыянаваныя дваровыя перформансы парушаюць спакой іншых грамадзянаў, і яны расцэньваюць акцыі як несанкцыянаваныя мерапрыемствы з выкарыстаннем незарэгістраванай сімволікі.

Таксама ў МУС паведамілі, што «ўчора некаторыя телеграм-каналы ды інтэрнэт-рэсурсы распаўсюдзілі правакацыйныя відэанарэзкі пра нібыта беспадстаўныя затрыманні ў дварах сталічных мікрараёнаў Уручча і Новая Баравая, з пагрозаю баявой зброяй «мірным мінакам».

«Стваральнікі шакавальных навінаў» чакана замаўчалі падрабязнасці падзеяў і тое, што ім папярэднічала. Адновім карціну таго, што адбылося. Ва Уруччы сабралася група людзей з незарэгістраванай сімволікай і наладзіла ў двары шумнае шэсце», – паведамляе міліцыя.

Hавiны
Пасля начнога затрымання ва Уруччы ў шпіталь трапіў бізнес-аналітык Андрэй Кінаш
2021.01.06 16:31

Пры гэтым, піша прэсавая служба МУС, міліцыянты адрэагавалі на паведамленні грамадзянаў пра «вэрхал» у іхных дварах і затрымалі найбольш актыўных парушальнікаў грамадскага парадку.

Міліцыянты пракаментавалі і відэа, у якім чалавек у чорнай вопратцы схапіў дзяўчыну і ўдарыў мужчыну нагою, пры гэтым ён пагражаў людзям прадметам, падобным на зброю.

«Кампанія маладых людзей развешвала незарэгістраваную сімволіку. Пабачыўшы праваахоўнікаў, кінуліся хто куды. Адзін з супрацоўнікаў крыкнуў: «Міліцыя», дагнаў дзяўчыну. Мужчыны, якія былі ў гэты час у двары, сталі яго абражаць і паспрабавалі вызваліць затрыманую. У адказ міліцыянт чарговы раз папярэдзіў аб неправамернасці дзеянняў тых, хто сабраўся, затым дастаў траўматычную зброю, адштурхнуў нагою мужчыну, які набліжаўся да яго, каб павялічыць дыстанцыю, і да прыбыцця патрульнай групы кантраляваў сітуацыю», – распавялі ў МУС.

Міліцыянты таксама паведамляюць, што 5 студзеня затрымалі 25 асобаў.

У сваю чаргу жыхары мікрараёнаў лічаць напады невядомых у чорным выкраданнямі. Пасля брутальных затрыманняў некалькі чалавек апынуліся ў больніцы.

Hавiны
Жыхары Новай Баравой падаюць калектыўную заяву аб выкраданні людзей
2021.01.06 11:14

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў