У моцны дождж у Ветцы на пікет Ціханоўскай сабраліся каля 200 чалавек


Моцны, працяглы дождж і стадыён на ўскрайку мястэчка Ветка на Гомельшчыне не стаў перашкодай для некалькіх соцень людзей ад падлеткаў да пенсіянераў каб паўдзельнічаць у агітацыйным пікеце за кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую.

Давераныя асобы кандыдаткі і актывісты ініцыятывы «Краіна для жыцця» традыцыйна заклікалі прысутных прыйсці на выбары ў асноўны дзень галасавання 9 снежня, сфатаграфаваць свой бюлетэнь, пры гэтым абазначыць сябе белай стужкай, якая на гэтых выбарах будзе вызначаць людзей, якія галасуюць за перамены.

Фото: «Белсат»
Фото: «Белсат»
Фото: «Белсат»
Фото: «Белсат»
Фото: «Белсат»
Фото: «Белсат»
Фото: «Белсат»

На пачатку прысутныя паводзілі сабе даволі стрымана, стаялі наводдаль ад пікетоўцаў, неахвотна выказваліся самі ў вольны мікрафон. Але пасля песні «Муры», якой актывісты завяршаюць агітацыйныя сустрэчы, веткаўчане падышлі бліжэй да пікетоўцаў і зноўку сталі прамаўляць у вольны мікрафон. Мітынг аднавіўся.

https://www.facebook.com/132311930129239/videos/279130760041260

Жыхары Веткі выказвалі занепакоенасць адсутнасцю працоўных месцаў з годным заробкам, свабодных і сумленных выбараў, нязменнасці ўлады. На пытанне чаго яны чакаюць ад прэзідэнцкіх выбараў – у голас адказвалі – пераменаў.

Разыходзіліся ўжо зноў пад праліўным дажджом (які на час мітынгу сціх) і ў поўнай цемры, на школьным стадыёне святла не было.

Hавiны
Святлана Ціханоўская пра акцыю 30 ліпеня: Мы нічога не адмяняем
2020.07.30 11:42

На Гомельшчыне агітпікеты з удзелам давераных асобаў Святланы Ціханоўскай і актывістаў ініцыятывы «Краіна для жыцця» адбыліся ўжо ў Буда – Кашалёве, Добрушы, Рэчыцы, Светлагорску і Хойніках. На гэтым тыдні запланаваны пікеты ў пас. Акцябрскі, Рагачове, Чачэрску, Мазыры, Калінкавічах, Петрыкаве.

ЛH belsat.eu

Стужка навінаў