У МНС распавялі, як бяспечна праводзіць час на вадаёмах


Міністэрства надзвычайных сітуацыяў зняла відэаролік, у якім распавядаецца, як паводзіць сябе на вадаёмах.

Прапануем вашай увазе рэкамендацыі ратавальнікаў:

  • Не дазваляйце дзіця аднаму купацца ў вадаёмах, увесь час сачыце за ім, старайцеся заўжды быць побач
  • Для адпачынку ля вадаёму самае галоўнае – правільна выбраць месца для купання. Спецыяльна абсталяваны пляж, на якім дзяжураць ратавальнікі, будзе самым бяспечным для вас. Уваходзіць у вадаём трэба паступова, абціраючыся прахалоднай вадой
  • Знаходзіцца ў вадзе лепш не даўжэй за 15 хвілін – пры пераахалоджванні арганізму могуць узнікнуць сутаргі
  • Пасля доўгага знаходжання на сонцы не варта рэзка заходзіць у ваду, таму што можа адбыцца спыненне дыхання
  • Заходзіць далёка ў ваду і заплываць за буйкі – вельмі небяспечна, там могуць быць віры, плыні і рэзкія перапады глыбіні
  • Ніколі не нырайце ў незнаёмых месцах, не скачыце ў ваду з мастоў і абрываў – ёсць верагоднасць ударыцца галавой аб будаўнічыя канструкцыі, камяністае дно альбо аб іншыя прадметы
  • Плаваць на надзіманых матрацах небяспечна, таму што ветрам альбо плынню іх можа аднесці далёка ад берагу. Да таго ж у выніку парэзу ці праколу з іх можа выйсці паветра
  • Не плавайце там, дзе перасоўваюцца катары, гідрацыклы альбо баржы – вы рызыкуеце атрымаць траўму пры сутыкненне з плавальным сродкам
  • Вельмі небяспечна купацца падчас навальніцы. Маланка, якая трапляе ў ваду, паражае токам у радыусе 100 метраў
  • Не ўваходзьце ў ваду ў стане алкагольнага апянення

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў