У Міжземным моры разбіўся МіГ-29 з «Адмірала Кузняцова»


Авіяносец разбіўся пры пасадцы на карбель 13 лістапада.

Пра гэта паведамляе тэлеканал Fox News і часопіс Combat Aircraft.

Паводле выдання, самалёт занадта наблізіўся да карабля пасля вяртання з пралёту над Сірыяй. Абломкі знішчальніка вылавілі, пілота падабраў пошукава-выратавальны самалёт ВМФ Расеі. Цяпер няма інфармацыі пра яго стан здароў’я. Праз некаторы час Мінабароны РФ пацвердзіла інфармацыю пра аварыю і паведаміла, што пілот катапультаваўся.

Як падкрэслівае часопіс, аварыя можа нанесці істотны іміджавы ўдар па дэбюту баявога разгортвання авіяноснай групы «Адмірала Кузняцова».

Крэйсер выкарыстаюць падчас вайсковай аперацыі ў Сірыі для нанясення паветраных удараў па паўстанцам у раёне Алепа.

Нядаўна авіяносец «гарэў».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў