У Мінздароўя распавялі, колькі дзяцей у Беларусі былі інфікаваныя COVID-19


Галоўны спецыяліст аддзелу медычнай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь паведаміла, што на 1 чэрвеня ў Беларусі было 3600 дзяцей са станоўчымі вынікамі тэсту на каронавірусную інфекцыю. Пра гэта піша БелТА.

Паводле Таццяны Бурдзь, 3600 дзяцей у Беларусі маюць станоўчым тэст на каронавірусную інфекцыю. У 95% выпадкаў захворванне працякае практычна ў бессімптомнай форме. «Невялікая колькасць» дзяцей мае стан сярэдняй цяжкасці.

«Як правіла, гэта дзеці з спадарожнай паталогіяй, з анкагематалагічнага захворваннямі, атлусценнем. Цяжкіх выпадкаў у нас, на шчасце, не было», – адзначыла яна.

Ад жанчын са станоўчым дыягназам нарадзіліся 62 дзіцяці, яны здаровыя, кажа Бурдзь.

Па стане на 1 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 43 403 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. 240 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў