У Мінюсце назвалі самыя незвычайныя імёны, якія бацькі давалі дзецям у 2019 годзе

Цягам 2019 году ў Менску бацькі назвалі 180 хлопчыкаў і 251 дзяўчынку імёнамі, якія не паўтараюцца. Гэтак у сталіцы з’явіліся на свет Асоль, Венера, Джэніфер, Леля, Рагнеда, а таксама Фадзей, Оскар, Дабрамір, піша БелТА.

Падчас нараджэння дзіцяці, бацькі маюць права выбраць любое імя для немаўля, якое не пярэчыць нормам грамадзянскай маралі. У апошнія гады набывае папулярнасць даць дзіцяці адметнае імя, якое не паўтараецца. І гэта тычыцца не толькі сталіцы, але і рэгіёнаў. Гэтак, напрыклад, у 2019 годзе дзяўчынак назвалі Мэрсэдэс, Германіка, Айсэль, Весяліна, Мілэдзі, Эльза, Аян, Фёкла, Эліс, Юнона, Ядвіга. Сярод рэдкіх мужчынскіх імёнаў – Геральд, Філат, Саламон, Тамерлан, Франц, Марс, Каміль, Тадэвуш, Тамаш, Марцін, Лявонцій.

Найбольшая колькасць дзяцей з унікальнымі імёнамі – у Менску і абласных цэнтрах.

Тым не менш, большасць бацькоў давала дзецям традыцыйныя для нашай краіны імёны. Сярод найбольш распаўсюджаных у 2019 годзе сталі Максім, Арцём, Сафія, Ганна.

Сталі вядомыя самыя незвычайныя імёны нованароджаных менчукоў у 2018-ым

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны