У Мінэнергетыкі распавялі, на колькі адсоткаў гатовая БелАЭС і што будзе з адробленым палівам


Намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк заявіў, што сённяшні дзень ступень гатоўнасці першага энергаблока ў частцы рэалізацыі праектных рашэнняў можна ацаніць у 87 %, другога – у 67 %.

«У дадзены момант мы ўшчыльную падышлі да этапу гідравыпрабаванні, халоднай і гарачай абкаткі абсталявання. Пасля паспяховага завяршэння гэтага этапу наступны – фізічны пуск ядравай устаноўкі першага энергаблока, што азначае загрузку ядравага паліва ў рэактар ​​і пачатак адпаведных выпрабаванняў на розных рэжымах. Пасля паспяховага завяршэння фізічнага пуску наступны этап – энергетычны пуск, які ажыццяўляецца з прыпынкамі на магутнасцях праз кожныя 5 % для правядзення неабходных выпрабаванняў. На ўзроўні набору магутнасці прыкладна 40% праводзіцца ўключэнне генератара ў сетку з паступовым далейшым наборам магутнасці да праектнай. Уся наша праца накіраваная на праходжанне гэтых этапаў у 2019 годзе», – распавёў ён у інтэрв’ю «СБ-Беларусь сегодня».

Міхадзюк таксама паведаміў, што адробленае паліва з БелАЭС плануецца накіроўваць на перапрацоўку ў Расею з вяртаннем у Беларусь «высокаактаўных адыходаў, уключаных у шклападобную матрыцу, з выключэннем доўгажывучых радыенуклідаў». Гэта, паводле намесніка міністра, «дазволіць ажыццявіць іх пахаванне ў заглыбленых прыпаверхневых збудаваннях, а не ў глыбокіх геалагічных фармацыях».

Праект Стратэгіі абыходжання з адробленым ядравым палівам БелАЭС цяпер знаходзіцца на разглядзе ўраду.

Аб’ектыў
Адробленае паліва з БелАЭС будуць перапрацоўваць у Расеі
2019.01.14 21:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў