У Мінадукацыі паведамілі, што канікулы скончацца 20 красавіка


Міністэрства адукацыі паведамляе, што з 20 красавіка ў сярэдніх школах распачнуцца заняткі. Чацвёртая чвэрць працягнецца да 30 траўня, інфармуе ведамства ў сваім Telegram-канале.

Раней Міністэрства адукацыі выказвала меркаванне, што навучанне ў школах краіны будзе як дыстанцыйна, так і для школьнікаў, якія наведваюць навучальныя ўстановы. Але пазней у Telegram-канале ведамства з’явілася інфармацыя пра завяршэнне канікулаў.

«З 20 красавіка распачынаецца адукацыйны працэс у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі. Чацвёртая чвэрць будзе працягвацца да 30 траўня», – адзначае Мінадукацыі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка заявіў, што ёсць неабходнасць пачынаць навучальны працэс у школах з наступнага тыдня.

Вясеннія канікулы ў Беларусі былі запланаваныя з 30 сакавіка па 4 красавіка. Але потым ва ўмовах распаўсюду каронавіруса іх працягнулі на два тыдні.

Hавiны
«ВРВІ ўжо скончыліся». Лукашэнка патрабуе пачынаць навучанне ў школах
2020.04.17 11:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў