У міліцыі распавялі, што пагражае зачэперам


За першыя шэсць месяцаў 2019 года ў дзяжурныя часткі Беларусі паступіла 11 паведамленняў пра зачэпераў, якія ехалі на вонкавым боку вагонаў цягніка, у тым ліку на аўтасчэпцы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

Часцей за ўсё парушальнікі ў адзіночку спрабавалі пракаціцца забароненым спосабам, але двойчы на цягніках заўважалі групы дзяцей і падлеткаў. Ніхто з іх не пацярпеў.

ВІДЭА
Пад Магілёвам з цягніка знялі двух няпоўнагадовых «зачэпераў»
2017.02.15 14:39

У палове выпадкаў экстрэмалаў атрымалася затрымаць.

У МУС нагадалі, што знаходжанне (праход) на чыгуначных шляхах у недазволеным месцы (ч.5 ст.18.3 КаАП) цягне папярэджанне або штраф у памеры да двух базавых велічынь.

За самавольны праезд у таварняку або пасадку ў цягнік ці высадку з яго падчас руху, праезд на падножцы або даху вагона або самавольнае спыненне цягніка без неабходнасці (ч.1 ст.18.4 КаАП) прадугледжаны штраф у памеры да трох базавых.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў