У мэра Рыгі зладзілі ператрус


У сераду 30 студзеня супрацоўнікі Бюро па перадухіленні і барацьбе з карупцыяй Латвіі прыйшлі да Ніла Ушакова з вобшукам у Рыжскую думу і да яго дадому, падае TVNET.

Пасля вобшуку ў ягоным загарадным доме Ніл Ушакоў заявіў журналістам, што не здзяйсняў супрацьпраўных дзеянняў. Ён дадаў, што яму не прад’явілі ніякіх абвінавачанняў.

На думку латышскіх медыяў, вобшукі могуць быць звязаныя з карупцыйным скандалам на муніцыпальным прадпрыемстве грамадскага транспарту «Rigas Satiksme». Ягоных супрацоўнікаў падазраюць у тым, што яны атрымалі хабар у памеры 800 тысяч еўра ад чэшскіх і польскіх фірмаў за пастаўку ў Рыгу амаль 200 аўтобусаў і тралейбусаў.

Апазіцыя патрабавала адстаўкі Ніла Ушакова, але дэпутаты думы двойчы адмовіліся вызваляць яго ад пасады мэра.

Ніл Ушакоў перамог на выбарах мэра Рыгі ў 2009 годзе. Да іх ён быў дэпутатам Сейму – адным з самых маладых у парламенце краіны.

ДД

Стужка навінаў