У Менску знік IT-інвестар Кірыл Голуб

Дзе ён зараз – невядома, паведамляе TUT.by.

У Менску знік IT-інвестар Кірыл Голуб. Ягоная жонка Ірына распавяла журналістам, што муж выйшаў на вуліцу Грыбаедава 10 жніўня недалёка ад свайго дому прыкладна а 19:32. Ён планаваў сустрэцца са сваёй знаёмай, аднак размінуўся з ёй на некалькі хвілінаў.

IT-інвестар Кірыл Голуб. Фота: архіў героя

Апошні званок ад Кірыла быў а 19:51. Пасля ён на сувязь не выходзіў, праз паўгадзіны Ірына пачала яго шукаць. Дзе Кірыл зараз – невядома.

Кірыл Голуб – сузаснавальнік кампаніі Aheworks. Спецыялізуецца на распрацоўцы софту для электроннай камерцыі і інтэрнэт-маркетынгу.

КТ belsat.eu

 

Hавiны