У Менску змяняюць стаўкі падатку на сабак


У Менску рашэннем мясцовага савету дэпутатаў ад 20 сакавіка№117 усталяваныя новыя стаўкі падатку за валоданне сабакамі. Дакумент апублікаваны 12 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэтак, стаўка за падатковы перыяд усталёўваецца ў памеры 1 базавай велічыні за пароды сабак, уключаных у пералік патэнцыйна небяспечных, 0,3 базавай велічыні – у іншых выпадках. Раней стаўка падатку на патэнцыйна небяспечных сабак складала 0,75 базавай велічыні, на іншых – ад 0,2 да 0,6 у залежнасці ад памеру жывёлы.

ВІДЭА
«І такім далба*бам зброю выдаюць». Менчукі хочуць пакараць міліцыянтаў, якія на вачах у дзяцей расстралялі сабаку
2019.03.15 13:00

Нагадаем, што адна базавая велічыня на сёння складае 25,5 рубля.

Таксама ўдакладненая інфармацыя адносна таго, хто вызваляецца ад выплату падатку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў