У Менску злачынца абрабаваў букмекерскую кантору


Ён напаў на працаўніцу офісу і скраў Br 18 млн.

Рабунак адбыўся 29 студзеня а а 22-й гадзіне на вуліцы Філімонава ў Менску. Падрабязнасці агучылі 30-га студзеня ў вечаровым выданні навінаў на ОНТ.

Паводле тэлеканалу, налётчык увайшоў у офіс букмекераў і напаў на касірку, ужыўшы грубую сілу. Злодзей не меў ніякай зброі. Забраўшы грошы, мужчына збег.

Момант здзяйснення злачынства зафіксавалі камеры відэаназірання, але міліцыя выклала ў інтэрнэт толькі момант уваходу рабаўніка ў кантору.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/rj0L2NdH8zE”][vc_column_text]Твар злачынцы, аднак, разабраць цяжка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”99680″ img_size=”large”][vc_column_text]Міліцыя просіць грамадзянаў дапамагчы ў пошуку злачынцы.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў