У Менску жанчына кінулася пад цягнік метро


На месцы здарэння ў метро.
Фота: СК

У Менскім метрапалітэне раніцай 8 кастрычніка здарыўся няшчасны выпадак – пад колы цягніка кінулася жанчына. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі метро.

Трагічны інцыдэнт здарыўся на станцыі «Пралетарская» у 7:09, дзе пасажырка скокнула пад цягнік на 2-і галоўны шлях.

У 7:28 жанчыну дасталі з-пад цягніка. Рух быў адноўлены праз пяць хвілін.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце падзення пасажыркі. У СК адзначаюцца, што 54-гадовая жанчына памерла на месцы здарэння.

Следчыя вывучаюць запісы камер відэаназірання, апытваюць відавочцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў