У Менску збіраюць подпісы супраць «Табакеркі»: Выклікае пытанні бяспекі


Шапік «Табакеркі» на вуліцы Кузьмы Чорнага.
Фота: petitions.by

На сайце «Удобный город» з’явілася петыцыя з патрабаваннем прыбраць шапік «Табакеркі» са сталічнай вуліцы Кузьмы Чорнага.

Як адзначаюць аўтары петыцыі, «акрамя пытанняў эстэтычнага і юрыдычнага характару» «Табакерка» каля дому на вуліцы Кузьмы Чорнага, 21 выклікае пытанні бяспекі.

Аб’ектыў
Першыя «Табакеркі» дабраліся да Менску
2019.09.21 21:09

Гэтак, яна абмяжоўвае агляд карыстальнікам самакатаў, ровараў і іншых падобных сродкаў, што павялічвае рызыку сутыкнення. Чарга каля шапіка можа перакрыць увесь тратуар, а сам аб’ект можа ствараць «сляпую зону» для кіроўцаў аўтамабіляў.

Больш за тое, за 150 метраў ад шапіка ёсць тры крамы, дзе можна набыць у тым ліку і тытунёвую прадукцыю.

Аб’ектыў
Менчукі пачалі змагацца з «Табакеркамі»
2019.10.07 22:35

У сувязі з гэтым Адміністрацыю Першамайскага раёну просяць прыбраць «Табакерку».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў