У Менску зацвердзілі новыя назвы трох вуліцаў і аднаго скверу


Менскі гарадскі савет зацвердзіў рашэнне аб стварэнні ў сталіцы вуліцаў Ніколы Тэслы, Белградскай і Банцэроўскай, а таксама скверу Еўфрасінні Полацкай.

Вуліцай Банцэроўскай стане праезд № 3, што праектуецца ў раёне вуліцы Зацень. Назву вуліцы даюць у гонар вядомага паселішча старажытных людзей, што было знойдзена пад Менскам і датуецца 6-8 стагоддзем да нашай эры. Цяпер Банцэроўскае гарадзішча з’яўляецца помнікам археалогіі.

Вуліцы № 3 і № 5 на тэрыторыі комплексу «Менск-Свет» атрымаюць імя сербска-амерыканскага фізіка Ніколы Тэслы і «Белградская». Балканскае паходжанне гэтых назваў не выпадкова – комплекс «Менск-Свет» будуюць сербскія бізнесоўцы браты Карычы.

Праект комплексу «Менск-Свет». Фота – bir.by

Таксама Менгарсавет назваў тэрыторыю ў межах вуліцы Прытыцкага «скверам Еўфрасінні Полацкай», паведамляюць «Минск-Новости».

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары