У Менску затрымлівалі ўдзельнікаў велапрабегу


Падчас велапрабегу салідарнасці ў Менску 10 ліпеня адбыліся затрыманні ўдзельнікаў.

Прыкладна а 21-й гадзіне распачаўся велапрабег салідарнасці. Як паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу», за раварыстамі пачалі ездзіць аўтазакі. Па звестках каналу, у раёне Плошчы перамогі сілавікі спынілі каля 15 чалавек, яны затрыманыя.

Інфармацыю пра затрыманні пацвярджае ПЦ «Вясна», аднак колькасць чалавек пакуль удакладняецца.

Пазней тэлеграм-канал NEXTA Live напісаў, што, паводле папярэдніх звестак, усіх затрыманых адпусцілі, на некаторых склалі пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Напярэдадні падчас велапрабегу салідарнасці былі затрыманыя менчукі Андрэй Бароўскі і Аляксандр Масейчук, іх пакаралі 7 соднямі арышту за «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34 КаАП). Затрыманы таксама актывіст Яўген Міхасюк, які ўдзельнічаў у прабегу раварыстаў.

Hавiны
Хроніка рэпрэсіяў: удзельнікам велапрабегу далі па 7 содняў, менчука аштрафавалі за падпіску на Telegram-канал
2020.07.10 18:08

КА belsat.eu

Стужка навінаў