У Менску затрыманы Зміцер Паліенка


Актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка 27 ліпеня быў затрыманы ў Першамайскім РУУС Менску. Ён правёў на свабодзе толькі два дні.

Пра затрыманне Паліенкі belsat.eu паведаміла ягоная жонка Наста. Паводле яе, Зміцер мусіць па панядзелках адзначацца ў РУУС. Калі сёння ён пайшоў адзначацца, яго затрымалі – пра гэта ён паспеў паведаміць бацьку па тэлефоне. Паліенку адправілі адбываць адміністратыўны арышт, які актывісту прысудзілі на мінулым тыдні.

Паліенка быў затрыманы 8 ліпеня, яго некалькі разоў запар каралі адміністратыўнымі арыштамі. Адміністрацыя ЦІП казала яму, што агульны тэрмін арышту мусіў скласці 45 содняў. Ён правёў за кратамі 17 дзён і 25 ліпеня быў вызвалены, аднак толькі на два дні.

Аб’ектыў
Зміцер Паліенка: палітвязняў загадалі трымаць у карцарах, без матрацаў і вады
2020.07.25 23:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў