У Менску затрыманы актывіст Яўген Афнагель


У Менску затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Яўген Афнагель.

Сваякам Афнагеля патэлефанавалі з РУУС Маскоўскага раёна Менску і паведамілі, што той затрыманы і адпраўлены ў ЦІП на Акрэсціна, каб адбываць 15 содняў адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Нагадаем, 8 верасня група актывістаў пратэставала супраць расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў Захад-2017.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў