У гатэлі «Менск» затрымалі здымачную групу «Настоящего времени». Іх дэпартуюць з краіны


У Менску затрыманыя журналісты тэлеканала «Настоящего времени». Сілавікі (двое ў міліцэйскай форме і двое ў цывільным адзенні) прыйшлі за імі ў гатэль «Менск».

Яны былі дастаўлены ў Маскоўскі РУУС.

Як паведаміў belsat.eu уласны карэспандэнт «Настоящего времени» у Менску Раман Васюковіч, затрыманыя Ірына Рамалійская, Іван Грэбенюк (абодва жывуць у Празе) і Юры Баранюк – уласны карэспандэнт тэлеканалу з Санкт-Пецярбурга.

Паводле Рамана Васюковіча, у яго міліцыянты пераверылі дакументы і адпусцілі, аднак забраць тэхніку (камеру і прыладу для жывых трансляцый) не дазволілі.

Журналістам інкрымінуюць парушэнне заканадаўства аб СМІ – працу ў Беларусі без акрэдытацыі.

А 21:10 стала вядома, што затрыманых журналістаў вывезлі з тэрыторыі РУУС на бусіке. Яны паспелі паведаміць, што іх вязуць у аэрапорт. Імаверна, журналістаў плануюць сёння дэпартаваць.

Як пазней паведаміў Іван Грэбенюк ім забаранілі ўезд у Беларусь тэрмінам на 10 гадоў. Сёння ноччу журналісты будуць высланыя з краіны авіярэйсам Менск-Адэса.

https://www.facebook.com/ivangrebenyuk/posts/3451144908263854

КА belsat.eu

Стужка навінаў