У Менску затрымалі журналістаў. Двух з іх моцна збілі


Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Падчас разгону Маршу супраць тэрору 1 лістапада былі затрыманыя шэраг журналістаў.

Гэта, пасля разгону каля Дзіцячай чыгункі, што на праспекце Незалежнасці, быў затрыманы аператар «Белсату» Зміцер Солтан. Яго даставілі збітым у Кастрычніцкі РУУС. У яго забралі камеру і тэлефон, аформілі пратакол.

З Кастрычніцкага РУУС выпусцілі непаўналетняга хлопца, які распавёў, што Змітра Солтана «білі пры затрыманні, білі ў аўтазаку, потым білі камерай па галаве. Камеру разбілі».

ВІДЭА
Марш супраць тэрору. Шэсце ў Курапаты. ХРОНІКА ДНЯ
2020.11.01 12:52

Таксама былі затрыманыя журналісты «Новага часу». Моцна збіты Дзмітрый Дзмітрыеў знаходзіцца ў Партызанскім РУУС. Аляксандр Зяньковіч, Яна Трусіла – у Кастрычніцкім РУУС.

Дзмітрый Дзмітрыеў паспеў паведаміць жонцы, што прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава сказала, што з Дзмітрыевым будуць разбірацца на агульных умовах, не зважаючы на тое, што ён журналіст.

Затрымлівалі таксама журналістку «Новага Часу» Алену Ляшкевіч, калі яна здымала падзеі каля Курапатаў. Але пасля праверкі дакументаў яе адпусцілі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў