У Менску затрымалі юнака, які парэзаў кола міліцэйскай машыны


Вечарам 22 верасня нарад Цэнтральнага аддзелу Дэпартамента аховы МУС прыбыў у краму па вул. Няміга ў Менску, паколькі там спрацавала сігналізацыі. Праваахоўнікі прыпаркавалі службовую Niva Chevrolet і накіраваліся ў гандлёвую кропку. А пакуль яны адсутнічалі, да аўтамабіля падышоў мінак і парэзаў правае пярэдняе кола, піша abw.by.

«Пасля выяўлення пашкоджанняў міліцыянты вывучылі запісы з відэарэгістратара службовага аўтатранспарту і абследавалі ваколіцу. У выніку меркаванага хулігана па прыкметах затрымалі ў адной з кавярняў і перадалі для разбору следча-аператыўнай групе Цэнтральнага РУУС сталіцы. Падазраваным апынуўся жыхар Віцебскай вобласці 1995 года нараджэння, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення», – паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

У дачыненні да юнака распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 КК Беларусі (хуліганства). Цяпер затрыманы знаходзіцца ў ІЧУ.

Hавiны
Гарадзенец Дзяніс Лук’янаў: «Міліцыянты дакладна білі мяне па нагах і ягадзіцах». СК супярэчыць
2019.09.18 17:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў