У Менску затрымалі ўдзельнікаў пахавальнай акцыі «Моладзевага блоку»


Акцыя «Моладзевага блоку»

Удзельнікаў акцыі з труной, якую 8 траўня ў Менску правялі актывісты «Моладзевага блоку», маглі затрымаць міліцыянты.

Гэтак, з’явілася інфармацыя пра затрыманне Міхася Варанцова.

«Таксама тыя людзі, якія маглі ўдзельнічаць у гэтай акцыі, зараз не выходзяць на сувязь», – адзначыў у каментары belsat.eu прадстаўнік «Моладзевага блоку» Пётр Маркелаў.

Пазней стала вядома, што не выходзяць на сувязь прадстаўнікі «Моладзевага блоку» Даніла Лаўрэцкі і ягоная дзяўчына Лізавета Пракопчык. Не адказвае на тэлефанаванні і Вераніка Яновіч.

Паводле звестак «Вясны», Лізавета Пракопчык знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Яе будуць судзіць у панядзелак, 11 траўня. Паводле актывісткі «Моладзевага блоку» Аланы Гебрэмарыям Даніла Лаўрэцкіі таксама знаходзіцца ў сталічным Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. Іншыя актывісты, імаверна, утрымліваюцца там жа.

Hавiны
На рэпетыцыю параду актывісты прынеслі труну
2020.05.08 22:24

Актывісты «Моладзевага блоку» зладзілі акцыю супраць параду, які адбудзецца ў Менску 9 траўня. Моладзь вырашыла звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых мерапрыемстваў на Дзень Перамогі. З гэтай нагоды падчас рэпетыцыі вайсковай тэхнікі актывісты неслі ў руках труну і танцавалі, трымаючы ў руках сцяжкі колераў дзяржаўнага сцягу.

У «Моладзевым блоку» адзначылі, што акцыю зладзілі на манер папулярнага ў сацсетках мему «танец з труной».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў