У Менску затрымалі трох актывістаў


Як мінімум трох чалавек, якія планавалі прыняць удзел у малебне ля Адміністрацыі прэзідэнта, міліцыя затрымала на падыходзе да месца правядзення акцыі.

Дакладна вядома пра затрыманне Яўгена Афнагеля, Марыны Насенкі і Вячаслава Касінерава. Таксама, імаверна, затрымалі Сяргея Спарыша – ён заклікаў выходзіць на малебен у сацсетках, але сам на акцыі не з’явіўся. Ягоныя паплечнікі робяць выснову, што актывіста затрымалі прэвентыўна. Аднак пакуль пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.

Касінераў і Насенка паспелі выкласці у «Facebook» фота з аўтазака. Яны паведамляюць, што аўтазак стаіць за танкам-помнікам, што побач з Домам афіцэраў.

Сядзім у аўтазаку за танкам. На брукаванай сьцежцы ўніз да парка Горкага.Ніхто не прадстаўляецца, спрабавалі забраць…

Opublikowany przez Viachaslau Kasinerau Poniedziałek, 15 kwietnia 2019

Падчас самой акцыі для Адміністрацыі прэзідэнта затрыманняў не адбывалася. У малебне прынялі ўдзел каля дзясятку чалавек. Актывістка Ніна Багінская прыйшла з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Свабоду народу» на спіне.

Правесці малебен за «збаўленне ад злога» на мінулым тыдні заклікаў Беларускі нацыянальны кангрэс.

Hавiны
БНК заклікаў на малебен да Адміністрацыі Лукашэнкі. ОНЛАЙН
2019.04.15 11:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў