У Менску затрымалі п’янага кіроўцу, які вёз дзяцей на гурток


Інцыдэнт адбыўся каля 12-ай надзіны на сталічнай вуліцы Ваўпшасава.

4 супрацоўнікі ДАІ Партызансага раёну Менску спынілі «Chevrolet». Кіроўца аўта 1982 года нараджэння быў відавочна п’яны, паведамля «СБ. Беларусь сегодня». У аўце была жонка кіроўцы і двое іх няпоўнагадовых дзяцей, якіх бацькі везлі на кружок.

Інспектары адхілілі мужчыну ад кіравання і самі адвезлі дзяцей на заняткі.

Медычны агляд паказаў, што ў крыві кіроўцы было 0,4 праміле алкаголю.

У ДАІ адзначылі, што за сёння гэта ўжо чацвёрты затрыманы нецвярозы кіроўца ў Партызанскім раёне сталіцы.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары