У Менску затрымалі няпоўнагадовых школьнікаў, якія збілі мужчыну ў тралейбусе


Міліцыянты высветлілі асобы непаўналетніх, якія 24 жніўня позна ўвечары збілі пажылога мужчыну.

Падазраванымі аказаліся навучэнцы адной са сталічных школ: двое 16-гадовых вучняў 10-га класа і 15-гадовы навучэнец 9-га класа.

24 жніўня пацярпелы разам з жонкай вяртаўся дадому. На адным з прыпынкаў у тралейбус № 3, які ехаў па Партызанскім праспекце ў кірунку чыгуначнага вакзалу, зайшла кампанія (хлопцы і дзяўчына). Моладзь вяла сябе вызываючы, гучна слухала музыку. Мужчына зрабіў ім заўвагу, што іх вельмі абурыла. Яны збілі мужчыну ў тралейбусе, а потым на прыпынку «Аўтазаводская».

Супраць хлопцаў распачалі крымінальную справу за хуліганства.

ДР belsat.eu паводле belapan

Стужка навінаў