У Менску затрымалі назіральніцу – яе вязуць у пастарунак


Улады чыняць перашкоды акрэдытаваным незалежным назіральнікам. Пра гэта ў Facebook паведамляе кампанія назірання «Права выбару-2020».

https://www.facebook.com/pravavybaru/posts/3193777230717006

Гэтак, на 64-м выбарчым участку Заводскага раёну Менску была затрыманая назіральніца Іна Дабратвор, яе вязуць у аддзяленне міліцыі на Несцерава.

Яна ажыццяўляла назіранне ў памяшканні школы, бо ўнутр яе не дапусцілі. Дырэктар школы піша заяву на Іну Дабратвор.

Hавiны
У Магілёве з участкаў масава выдаляюць незалежных назіральнікаў
2020.08.05 12:19

Незалежныя назіральнікі на магілёўскіх выбарчых участках паведамляюць пра масавыя парушэнні ўжо ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў