У Менску затрымалі і адпусцілі Міраслава Лазоўскага


Міраслава Лазоўскага затрымалі падчас імпрэзы з нагоды 100-годдзя БНР, зарганізаванай БНФ у сталічным Кіеўскім скверы.

У Менску невядомыя на мікрааўтобусе без апазнавальных знакаў затрымалі Міраслава Лазоўскага. Пра гэта паведаміў спадар Віктар, якога затрымалі разам з Лазоўскім, але пазней адпусцілі. Праз паўгадзіны адпусцілі таксама Міраслава Лазоўскага.

24 сакавіка 2018 года. Віктар (справа) – удзельнік святкавання 100-годдзя БНР у Кіеўскім скверы. Быў сведкам затрымання Міраслава Лазоўскага. Фота – Ірына Арахоўская

Лазоўскі, цяперашні памочнік дырэктар выдавецтва «Кнігазбор», у свой час быў актыўным удзельнікам «Белага Легіёну», які займаўся выхаваннем моладзі, а таксама браў удзел у вулічных акцыях 1990-х. Гэтая спартова-патрыятычная арганізацыя спыніла існаванне ў сярэдзіне нулявых.

Лазоўскі быў адным з галоўных фігурантаў – а дакладней, пацярпелым – «справы патрыётаў», сфабрыкаванай КДБ напярэдадні леташняга Дня Волі.

Летась бізнесовец правёў у турме КДБ 102 дні.

ДД

Стужка навінаў