У Менску затрымалі хулігана, якія падпаліў аўты ды раскідаў вакол мёртвых птушак і свіныя вушы


Хуліганам аказаўся 38-гадовы беспрацоўны, які раней не прыцягваўся да адказнасці.

7 ліпеня ў Купальскую ноч на адной са сталічных стаянак мужчына раскідаў курыныя тушкі, свіныя вушы і языкі, 5-доларавыя купюры і разліў два слоікі чырвонай фарбы.

Пад кожным аўта знайшлі каністры з палівам, яшчэ адная была пад пад чацвёртым аўтамабілем, але яна не ўспыхнула.

Праваахоўнікі высвятляюць матывы парушальніка. За наўмысны падпал менчуку пагражае ад 7 да 12 гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў