У Менску затрымалі Дзмітрыя Паліенку і асудзілі на 15 содняў


20 сакавіка актывіст прыйшоў да Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, каб передаць перадачу. Хлопец зайшоў у будынак, а назад ужо не выйшаў. Цяпер ён знаходзіцца ў судзе Заводскага раёна сталіцы.

Суддзя Галаўкова Вера прызнала актывіста вінаватым па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у абароне Курапатаў 25 лютага і асудзіла на 15 содняў.

Праваабронцы «Вясны» мяркуюць, што затрыманне прывентыўнае і звязанае з плануемай акцыяй, якая запланаваная на 25 сакавіка.

10 сакавіка Дзмітрый Паліенка атрымаў 7 содняў арышту за тое, што пасля агучвання прысуду па так званай «справе антыфашыстаў» некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць «Ганьбаі іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі адносна пакарання фігурантаў справы. Актывіста затрымалі і асудзілі. 17 сакавіка ён выйшаў з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў