У Менску затрымалі банду рабаўнікоў з чатырох расейцаў і аднаго беларуса


У Менску затрымалі групу з чатырох расейцаў і беларуса, якіх падазраюць у крадзяжах з офісаў прыватных фірмаў у траўні-ліпеня гэтага года.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

З траўня па канец ліпеня некалькі беларускіх фірмаў былі абкрадзены – з офісаў выкралі грошы. У кожным выпадку злачынцы пракрадаліся ў памяшканні, узломвалі дзверы, шклопакеты, а пасля раскрывалі сейфы і забіралі адтуль наяўныя.

Пад падазрэнне трапілі чатыры расейцы ва ўросце ад 35 да 50 гадоў. У бандзе быў і беларус, які жыў у Маскве і выконваў ролю кіроўцы і «гіда» па вуліцах Менска.

Першае злачынства было здзейснена 30 траўня ў адміністрацыйным будынку па вуліцы Сцебенева. Тады яны абяззброілі вартаўніка, стукнуўшы яго металічным прадметам па галаве і звязаўшы. З сейфаў падазраваныя выкралі больш за 7 тысяч долараў. Прыкладна праз два тыдні на той жа вуліцы ў Мінску з офісных памяшканняў скралі 22 тысячы беларускіх рублёў.

У ноч з 26 на 27 ліпеня ў Мінску злачынцы вынеслі больш за 5 тысяч долараў з офісных памяшканняў адміністрацыйнага будынка па вуліцы Бабушкіна. Рабаўнікоў затрымалі аператыўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы супрацоўнікаў спецпадраздзяленні «Алмаз» падчас чарговага налёту па вуліцы Карвата ў Менску.

Цяпер следства выяўляе, ці мае дачыненне гэтая групоўка да аналагічных злачынствах у іншых рэгіёнах Беларусі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў