У Менску затрымалі аператара «Белсату»


У цэнтры беларускай сталіцы 10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека, затрымалі аператара «Белсату».

Алесь Зянкоў здымаў акцыю супраць хатняга гвалту, што ладзілі актывісткі руху «Маршыруй, дзетка!» на плошчы Якуба Коласа.

Акцыя, за здымкі якой затрымалі журналіста.
Фота: belsat.eu

«Яны разышліся, а я застаўся складваць абсталяванне. Падышлі два ДПСнікі і адзін у цывільным і прапанавалі з імі праехаць у Савецкі РАУС», – адзначыў журналіст у каментары belsat.eu.

Афіцыйна яго затрымалі для высвятлення асобы.

Зараз Алесь Зянкоў знаходзіцца ў РАУС. Пратакол на яго пакуль ніякі не складалі, толькі папрасілі паказаць кадры з акцыі.

Прыблізна а 16 паводле менскага часу Алеся Зянкова адпусцілі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў