У Менску затрымалі актывістаў анархісцкага руху


У дачыненні да двух актывістаў анархісцкага руху, Мікіты Емельянава і Івана Комара, распачатыя крымінальныя справы. Юнакоў затрымалі яшчэ 20 кастрычніка, паведамляе ў сваім Facebook Вячка Касінер.

Вячка Касінер паведамляе, што ў дачыненні да актывістаў распачатыя дзве крымінальныя справы. Адна з іх – паводле артыкулу 218 ч.2 КК РБ «Наўмыснае пашкоджанне або знішчэнне маёмасці». Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае нават да 10 гадоў пазбаўлення волі. Другі артыкул, паводле якога абвінавачваюць юнакоў – 341 КК РБ «Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці». Паводле яго хлопцаў могуць арыштаваць на тэрмін да 3-х месяцаў.

Інфармацыю пра затрыманне і абвінавачванне анархістаў пацвярджаюць праваабаронцы, паведамляе TUT.BY. Паводле парталу справа тычыцца інцыдэнту, які меў месца яшчэ ў верасні. Невядомыя закідалі будынак Менгарсуда лямпачкамі з фарбай, а ў кастрычніку нехта шпурнуў кактэйль Молатава ў бок СІЗА на Валадарскага.

Абодва інцыдэнты мелі месца, калі распачынаўся суд у дачыненні да іншага актывіста анархісцкага руху Змітра Паліенкі.

Аб’ектыў
«Я свайго дамогся!» Навошта Зміцер Паліенка ўскрыў вены ў судзе?
2019.10.17 22:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў