У Менску затрымалі актывіста штабу Бабарыкі


Сілавікі схапілі Лявона Халатрана, актывіста штабу Віктара Бабарыкі, калі той накіроўваўся на працу. Пра гэта «Белсату» распавяла жонка актывіста Яна.

Лявон Халатран.
Фота: belsat.eu

Вядома, што актывіста Лявона Халатрана затрымалі ў межах крымінальнай справы. Але сілавікі не паведамляюць пра акалічнасці, таксама як і не кажуць родным пра яго месцазнаходжанне.

«Лявона затрымалі ў момант, калі ён выйшаў з пад’езду. Яго схапілі і пасадзілі ў машыну і адвезлі ў КДБ. Далей яго месцазнаходжанне невядомае. Адвакату адмаўляюцца распавесці дзе ён знаходзіцца. Учора з ім скантактаваліся з Следчага камітэту. А гэта сведчыць, што завялі супраць яго крымінальную справу. Мяне гэта здзіўляе. Лявон не быў нейкім кіраўніком у штабе, але кожны дзень працаваў там», – распавяла «Белсату» Яна Халатран.

Сёння зранку МУС паведаміў пра затрыманне аднаго з арганізатараў масавых закалотаў у Беларусі. А штаб Віктара Бабарыкі перадае, што сілавікі схапілі пяць іхных валанцёраў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў