У Менску затрымалі адвакатку Марыі Калеснікавай


Удзень 24 верасня ў Менску знікла адвакат Людміла Казак. Як выявілася, яе затрымалі.

Адвакатка Марыі Калеснікавай Людміла Казак у 13:50 рассталася са сваёй калегай, з якой сустракалася на вуліцы Камуністычнай. Яна спяшалася ў судовае паседжанне. У суд яна не прыехала. Машына была прыпаркаваная на Камуністычнай, піша TUT.by.

Паводле відавочцаў, адвакатку затрымалі ў 13:50 невядомыя насупраць Камуністычнай, 24. Яе пасадзілі ў машыну Geely 8971 ТА-7. Жанчына крычала «Дапамажыце» шмат разоў, перадае «Наша Ніва».

Прэс-сакратарка ГУУС Менгарвыканкаму Наталля Ганусевіч паведаміла пазней ТАСС, што Людміла Казак затрыманая за адміністрацыйнае правапарушэнне.

«Яна затрыманая за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, якога, пакуль не ўдакладняем, яна знаходзіцца ў адным з тэрытарыяльных РУУС Менску», – сказала Ганусевіч.

Hавiны
Марыя Калеснікава даслала ліст: усе, хто мяне выкрадалі, неверагодна слабыя і ў істэрыцы
2020.09.24 14:55
  • Марыю Калеснікаву арыштавалі ў межах крымінальнай справы аб публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч.3 арт.361 КК), распачатай Генеральнай пракуратурай.
  • У дачыненні Марыі Калеснікавай і Максіма Знака з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Таксама затрыманы Ілля Салей, былы адвакат Калеснікавай.
  • 7 верасня спецслужбы выкралі Марыю Калеснікаву і планавалі прымусова яе вывезці за мяжу. Аднак аперацыяў спецслужбаў правалілася: у нейтральнай зоне на мяжы Марыя парвала свой пашпарт, выскачыла з аўта і вярнулася на беларускую тэрыторыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў