«Згублены коцік і петыцыі»: у Менску запрацаваў сэрвіс «Яндекс.Район», які аб'яднае суседзяў


Сёння яго афіцыйна прэзентавалі.

Праграма дапамагае ў камунікацыі з аднадумцамі і тымі, хто жыве паблізу: абмяркоўваць навіны, публікаваць абвесткі, шукаць цікавыя месцы, задаваць побытавыя пытанні, напрыклад, дзе знайсці швачку або дарабіць ключы.

«Гарадское асяроддзе – гэта не толькі паркі, лавачкі і роварныя сцежкі, але яшчэ і камунікацыі паміж людзьмі». «Яндекс.Район» надасць менчукам зручную пляцоўку, дзе суседзі здолеюць камунікаваць адно з адным, мясцовыя прадпрымальнікі – з кліентамі, а гарадскія актывісты – з аднадумцамі », – адзначыў рэгіянальны дырэктар «Яндексу» ў Беларусі Ягор Цыганок.

Апроч Расеі «Яндэкс» працуе ў Турцыі, Беларусі ды Казахстане. Офіс кампаніі месціцца ў Нідэрландах. Фота Anton Novoderezhkin/TASS

Сэрвіс можна ўстанавіць на кампʼютарах і тэлефонах, ён мае просты інтэрфейс і складаецца са стужкі навінаў, якую могуць праглядаць нават неаўтарызаваныя карыстальнікі. Для паўнавартаснага карыстання дастаткова мець свой рахунак на «Яндэксе».

«Сэрвіс створаны, каб дапамагаць адно адному. Пакуль гэта раёны, пазней будуць уведзеныя мікрараёны. Кожны здолее знайсці неабходную і

цікавую інфармацыю для сябе. Ёсць найбольш абмеркаванае, груба кажучы, гэта можа быць і згублены коцік, і петыцыі. Сэрвіс адаптуецца пад карыстальніка і месца, дзе ён найчасцей бывае. Пакуль мы не лічылі статыстыкі, колькі чалавек ім сёння скарысталіся», – распавядаюць у прэс-службе «Яндексу».

Пакуль паведамленняў мала, але гэта толькі пачатак.

Акрамя Менску, «Яндекс.Район» ёсць у сталіцы Узбекістану Ташкенце і 13 гарадах Расеі. Штомесячная аўдыторыя сэрвісу перавышае чатыры мільёны карыстальнікаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў